28 сакавіка 2024 года ў ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" адбыўся гадавы агульны сход акцыянераў.
У ходзе разгляду пытанняў, заяўленых у парадку дня, быў выбраны Старшыня агульнага сходу акцыянераў і назначаны сакратар, вызначаны склад Назіральнай рады і Рэвізійнай камісіі на 2024 год, устаноўлены памер узнагароджання за выкананне членамі Назіральнай рады і Рэвізійнай камісіі ўскладзеных на іх функцый.
Акцыянеры адобрылі прадстаўленую справаздачу аб дзейнасці Таварыства ў 2023 годзе.
У рамках заяўленага парадку дня акцыянерамі разгледжана пытанне аб выніках дзейнасці Назіральнай рады ў 2023 годзе.
У ходзе падвядзення вынікаў дзейнасці Таварыства за мінулы год была зацверджана гадавая бухгалтарская справаздачнасць Таварыства за 2023 год (з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі і Аўдытарскага заключэння).
Прынята рашэнне аб размеркаванні прыбытку Таварыства за 2023 год, зацверджаны нормы размеркавання прыбытку на 2024 год.
Па выніках 2023 года прынята рашэнне дывідэнды на акцыі не аб'яўляць і не выплачваць.
Зацверджаны статут ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" у новай рэдакцыі, з мэтай актуалізацыі і прывядзення ў адпаведнасць з нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь статута Таварыства, зацверджанага пратаколам ад 24.02.2022 №57 пазачарговага агульнага сходу акцыянераў Таварыства, у сувязі з тым, што з 2 2023 года набылі моц змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 09.12.1992 № 2020-ХП «Аб гаспадарчых таварыствах».

