У адкрыцці беларускай экспазіцыі прынялі ўдзел саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Караткевіч і старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.
Спецыялісты прадпрыемства сустрэліся з прадстаўнікамі Пасольства Беларусі ў Арменіі, а таксама правялі перагаворы з кіраўнікамі гандлёвых сетак VAS Group і "Ерэван Сіці". Прадстаўнікі кампаніі VAS Group выказалі зацікаўленасць у пастаўках прадукцыі ГМ "Сталічны млын" у гандлёвыя аб'екты сваёй сеткі.
Якасць прадукцыі ГМ "Сталічны млын" - залог поспеху на рынку Рэспублікі Арменія!