Уборачная гарачая пара - насычаны перыяд у жыцці аграрыяў.
Мы пабывалі ў СК "Астрошыцы" - філіял ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў", дзе з самай раніцы да позняга вечара ідзе поўным ходам уборка збожжавых. Мы маглі назіраць, як адразу шэсць камбайнаў былі ў полі.
Аграрыі гавораць, што ўраджай у палях сёлета атрымаўся на славу. Цяпер галоўнае - пісьменна і галоўнае своечасова ўсё прыбраць, не дапушчаючы страт.
Так што, голад і пустыя паліцы крам нам відавочна не пагражаюць.