29 лютага 2020 года ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" прыняў удзел у культурна-відовішчным мерапрыемстве і выязным гандлёвым абслугоўванні ў рамках святкавання "Мінская Масленіца" ў горадзе Мінску.
На пляцоўцы, ля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4), быў арганізаваны гандаль найсмачнымі блінамі і аладкамі з рознымі топінгамі, а таксама сакавітым і сытным шашлыком.
Са "Сталічным млыном" свята Масленіца стала яшчэ смачнейшым!
Віншуем усіх Мінчан і гасцей сталіцы з пачаткам вясны!

