Паслугі
Мы працуем з юрыдычнымі асобамі і дапамагаем ім кіраваць актывамі, праводзім фінансавы аўдыт, аказваем юрыдычныя і лізінгавыя паслугі. Перш чым пачаць працу, нашы спецыялісты падрабязна вывучаюць бізнес-працэсы кампаніі, аналізуюць вузкія месцы і распрацоўваюць план работы. Пры неабходнасці дапамагаем з аптымізацыяй або рэінжынірынгам бізнес-працэсаў - будуем мадэль "as is" і "to be", ацэньваем рызыкі праекта і разлічваем эканамічную эфектыўнасць.
Цяпер у структуру сацыяльнай сферы ўваходзяць дзіцячы аздараўленчы лагер "Мара", два маласямейныя інтэрнаты, здраўпункт, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, сталовая.
Інтэрнаты размешчаны па адрасах: вул.Слясарная, 44 і вул.Слясарная, 46. Адно блокавага тыпу - 13 блокаў, другое - на 32 асобныя кватэры, у тым ліку 10 - аднапакаёвых і 22 - 2-х пакаёвых кватэры.
Здраўпункт знаходзіцца на тэрыторыі камбіната і аказвае наступныя віды паслуг: першая даўрачэбная медыцынская дапамога, медыка-санітарная дапамога, прафілактычная дапамога (медыцынскія прафілактычныя агляды), праверка санітарнага стану прамысловых і дапаможных памяшканняў, агляд на допуск да працы (перадрэйсавы агляд).
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс знаходзіцца па адрасе: вул.Слясарная, 48. Для прыцягнення да здаровага ладу жыцця работнікаў на прадпрыемстве працуе інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце, шэсць разоў на тыдзень даступна спартзала для заняткаў на трэнажорах, гульні ў міні-футбол, валейбол, тэніс, працуе сауна. Спартыўныя каманды прадпрыемства ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў рамках круглагадовай працоўнай спартакіяды Партызанскага раёна, галіновай спартакіяды Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
Сталовая на 72 пасадачныя месцы знаходзіцца на тэрыторыі камбіната. Для харчавання работнікаў другой змены абсталяваны ў цэхах і ўчастках пакоя прыёму ежы.
Кожнаму супрацоўніку, які знаходзіцца на кантрактнай форме найму, прадастаўляецца праграма медыцынскага страхавання, якое выконваецца за кошт прадпрыемства.
У аснову сацыяльнай работы на прадпрыемстве пакладзены калектыўны дагавор і кантроль за ходам яго выканання. Калектыўны дагавор ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці прадпрыемства. Выкананне ўмоў калектыўнай дамовы з'яўляецца абавязковым.