ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" запрашае дзяцей і дарослых на цікавую і займальную экскурсію, каб пазнаёміцца з працэсам вытворчасці мукі, мучных сумесей, круп і макаронных вырабаў. Вы даведаецеся гісторыю развіцця камбіната, зазірніце ў самае сэрца млына, дзе ўвесь час нешта круціцца, сеецца і змешваецца. Акуняцеся ў мір вытворчасці макаронаў і ўбачыце поўны працэс іх падрыхтоўкі!
Экскурсіі
|
Замовіць паслугу
|
Наведванне ААТ "Мінскай камбінат хлебапрадуктаў" - гэта заўсёды свята! Таму што можна будзе не толькі паглядзець на ўвесь тэхналагічны працэс, але і пакаштаваць уласнай прадукцыі і атрымаць падарункі!
- Экскурсіі праходзяць па пісьме-заяўцы не пазней за 3 дні да тэрміну правядзення экскурсіі;
- Працягласць экскурсіі складае 1,5 гадзіны;
- Максімальная колькасць наведвальнікаў у групе не павінна перавышаць 20 чалавек;
- Група дзяцей да 18 гадоў павінна суправаджацца кіраўніком ад заказчыка і не менш за 2 бацькі;
- Экскурсія праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Слясарная, 48.
У кошт уваходзіць:
- наведванне вытворчых цэхаў;
- санітарнае адзенне;
- дэгустацыя прадукцыі па зацверджаным меню;
- набор прадукцыі ў фірмовым пакеце і сцяжок «Сталічны млын».
Больш падрабязную інфармацыю Вы зможаце даведацца, запампаваўшы ніжэй па спасылцы «Палажэнне па экскурсіях».
Дакументы
Положение об экскурсиях
38.9 Кб
8
/ 8







