Апавяшчэнне
аб правядзенні чарговага агульнага сходу акцыянераў
ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў"
Чарговы агульны сход акцыянераў праводзіцца 30 сакавіка 2021 года па адрасе: г. Мінск, вул. Слясарная, 48. Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 13.00 да 13.45 гадзін., пачатак сходу а 14.00 гадзіне.
Парадак дня:
1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства ў 2020 годзе і асноўных напрамках дзейнасці Таварыства на 2021 год.
2.Аб рабоце наглядальнай рады ў 2020 годзе.
3. Аб выніках праверкі рэвізійнай камісіяй фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства і аўдытарскай праверкі за 2020 год.
4. Аб зацвярджэнні гадавой бухгалтарскай справаздачы і балансу Таварыства за 2020 год.
5. Аб выкарыстанні чыстага прыбытку за 2020 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2020 год.
6. Аб зацвярджэнні напрамкаў выкарыстання прыбытку ў 2021 годзе і 1 квартале 2022 года. Перыядычнасць выплаты дывідэндаў у 2021 годзе.
7. Аб унясенні змяненняў у рашэнне агульнага сходу акцыянераў ад 27.08.2020 пратакол № 35 па пытанню "Аб уваходжанні ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" у склад дзяржаўнага аб'яднання "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".
8. Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб афіляваных асобах адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў".
9. Аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў 2021 годзе.
10. Аб выбранні членаў наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
11. Аб зацвярджэнні памеру ўзнагароджання членам наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі.
Агульны сход акцыянераў склікаецца наглядальнай радай.
Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены па стане рэестра на 10 сакавіка 2021 г.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства - пашпарт, прадстаўніку акцыянераў - пашпарт і даверанасць.
З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па месцы знаходжання Таварыства - г. Мінск, вул. Слясарная, 48 з 10 па 29 сакавіка 2021 г. з 8 да 16 гадзін, 30 сакавіка 2021 года з 8-00 да 14-00 гадзін.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах (8-017) 374 47 48, 377-31-57.
Назіральная рада.